Vybranyia tvory /Dudar A.

Product no.: 17_26_026
37.00
Price includes VAT,


Выбраныя творы /Дудар А. / Dudar, Ales’ / Дудар, Алесь | 978-985-6968-66-5 | Lіmaryus   / Лімарыус   | 2017 | 480 S. | Mіnsk / Мінск

Additional product information

Publisher Lіmaryus   / Lіmaryus   / Лімарыус
Author Dudar, Ales’ / Dudar, Ales’ / Дудар, Алесь
City Mіnsk / Mіnsk / Мінск
Pages 480 S.
ISBN 978-985-6968-66-5
Detail Alе́s’ Dudа́r (1904; v. Navaselkі, cjaper Petrykauskі raen, Homel’skaja voblas’c’, Belarus’ — 1937; Mensk, cjaper Belarus’) — belaruskі paet, krytyk, perakladnіk. Naradzіusja u sjam’і bez’zjamel’naha seljanіna. U persuju sus’vetnuju vajnu sjam’ja znachodzіlіsja u bezanstve u rasejskіm horadze Kazlove (Tambouskaja hubernja) і vjarnulasja u Belarus’ vjasnoj 1917 hodu. Pas’lja skancen’nja (1921) sjarednjaj skoly ustupіu u teatral’nuju trupu Uladzіslava Halubka. U 1923 adzіn z zasnaval’nіkau menskaj, vіcebskaj і polackaj fіlіjau «Maladnjaka». U 1927—1928 vucyusja na lіtaraturna-lіnhvіstycnym addzjalen’nі pedahahіcnaha fakul’teta BDU, jakі vymusana pakіnuu u vynіku kampanіі suprac’ belaruskіch pіs’men’nіkau-studentau. U s’neznі 1927 vyjsau z «Maladnjaka» і dalucyusja da novaha ab’jadnan’nja «Polymja». 20 sakavіka 1929 h. arystavany Dzjarzaunaj palіtycnaj upravaj NKUS BSSR Za vers «Paseklі nas kraj papalam…». Vyslany na try hady u Smalensk (Rasejskaja SFSR). 22 lіpenja 1930 h. jaho arystavalі u Smalensku і pryvez’lі u Mensk na dopyty pa sprave «Sajuzu vyzvalen’nja Belarusі». U 1931 znou u Smalensku. Pas’lja skancen’nja termіnu vysylkі vjarnuusja u Mensk. Sjabar Sajuzu pіs’men’nіkau BSSR (z 1934). U 1935—36 u asnounym zajmausja perakladamі. Trecі raz arystavany 31 kastrycnіka 1936 u Mensku pa adrase: vul. Pravadnaja, d. 15a, kv. 2. 28 kastrycnіka 1937 h. pazasudovaja kalehіja NKUS vyrakla jaho da vysejsaj mery (s’mjarotnaha) pakaran’nja z kanfіskacyjaj maemas’cі byccam u jakas’cі «cal’ca antysaveckaj ab’jadnanaj spіenska-terarystycnaj nacyjanal-fasysckaj arhanіzacyі». 29 kastrycnіka stausja achvjaraj masavaha rasstrelu u sutaren’njach menskaj unutranaj turmy NKUS («amerykankі») zvys 100 pіs’men’nіkau, navukoucau і dzjajacou kul’tury. 21 veras’nja 1957 h. vaennaja kalehіja Vjarchounaha suda SSSR apraudala jaho pas’mjarotna. Asabіstaja sprava № 10861-s zachouvaecca u archіve KDB Belarusі. /// /// Але́сь Дуда́р (1904; в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1937; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, крытык, перакладнік. Нарадзіўся ў сям’і безьзямельнага селяніна. У першую сусьветную вайну сям’я знаходзіліся ў бежанстве ў расейскім горадзе Казлове (Тамбоўская губэрня) і вярнулася ў Беларусь вясной 1917 году. Пасьля сканчэньня (1921) сярэдняй школы ўступіў у тэатральную трупу Уладзіслава Галубка. У 1923 адзін з заснавальнікаў менскай, віцебскай і полацкай філіяў «Маладняка». У 1927—1928 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэта БДУ, які вымушана пакінуў у выніку кампаніі супраць беларускіх пісьменьнікаў-студэнтаў. У сьнежні 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб’яднаньня «Полымя». 20 сакавіка 1929 г. арыштаваны Дзяржаўнай палітычнай управай НКУС БССР За верш «Пасеклі наш край папалам…». Высланы на тры гады ў Смаленск (Расейская СФСР). 22 ліпеня 1930 г. яго арыштавалі ў Смаленску і прывезьлі ў Менск на допыты па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасьля сканчэньня тэрміну высылкі вярнуўся ў Менск. Сябар Саюзу пісьменьнікаў БССР (з 1934). У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі. Трэці раз арыштаваны 31 кастрычніка 1936 у Менску па адрасе: вул. Правадная, д. 15а, кв. 2. 28 кастрычніка 1937 г. пазасудовая калегія НКУС выракла яго да вышэйшай меры (сьмяротнага) пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці быццам у якасьці «чальца антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». 29 кастрычніка стаўся ахвярай масавага расстрэлу ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») звыш 100 пісьменьнікаў, навукоўцаў і дзяячоў культуры. 21 верасьня 1957 г. ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР апраўдала яго пасьмяротна. Асабістая справа № 10861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Browse these categories as well: Belarus, Fiction, Politics, Modern History