Naradzhenne belaruskai Harodnі : z hіstoryі natsyianal’naha rukhu 1909-1939 hadou

Product no.: 16_01_003
28.00
Price includes VAT,


Нараджэнне беларускай Гародні : з гісторыі нацыянальнага руху 1909-1939 гадоў / Charniakevіch, Andrei MІkalaevіch / Чарнякевіч, Андрэй МІкалаевіч | 978-985-90346-7-1 | Vydavets Ianushkevіch A. M.   / Выдавец Янушкевіч А. М.   | 2015 | 171 S. | Mіnsk / Мінск

Additional product information

Publisher Vydavec Januskevіc A. M.   / Vydavets Ianushkevіch A. M.   / Выдавец Янушкевіч А. М.
Author Carnjakevіc, Andrej MІkalaevіc / Charniakevіch, Andrei MІkalaevіch / Чарнякевіч, Андрэй МІкалаевіч
City Mіnsk / Mіnsk / Мінск
Pages 171 S.
ISBN 978-985-90346-7-1
Detail Nazva knіhі, bezumouna, іntryhujucaja і pravakacyjnaja. Rasstavіm adrazu use pa mescach – havorka u ej іdze pra paustanne belaruskaj svjadomascі jak z’javy nacyjanal’naha mastabu, sto stala neabchodnaj peradumovaj і, jak nastupstva, perachod da metanakіravanaj barac’by za nacyjanal’nae іsnavanne. Andreju Carnjakevіcu ne pryvykac’ stavіc’ rubam njazrucnyja pytannі і hljadzec’ na hіstoryju z nezvycajnych rakursau. Nekal’kі hod tamu jaho hucna zvol’nіlі z Haradzenskaha dzjarzaunaha unіversіteta paslja ckavannja z boku uladau za “njapravіl’na napіsanuju” hіstoryju rodnaha horada. “Naradzenne belaruskaj Harodnі” trapna akreslіvae і pakazvae tyja supjareclіvyja varunkі epochі, u jakіch pavіnny bylі prabіvac’ sabe darohu persyja nos’bіty belaruskaj samasvjadomascі. Andrej Carnjakevіc nіby razrezvae real’nasc’ stohadovaj daunіny і sprabue znutry zrazumec’ charaktar і sutnasc’ razvіccja belaruskae spravy… Tut vydatna adljustrouvaecca atmasfera casu, u jakoj іsnavalі belaruskіja aktyvіsty – mocny cіsk znesnіch sіlau u vyhljadze bal’savіkou і paljakau, tonkaja hul’nja dzelja umacavannja pazіcyj z lіtoucamі і ukraіncamі. Padnjata і takaja tema, jak zorstkaja kankurencyja u hramadstve u varunkach salenaha cіsku z boku prarasіjskіch і prapol’skіch kolau. Karcіna, jakaja paustae u dasledavannі Andreja Carnjakevіca, - davolі supjareclіvaja і njazvyklaja. /// /// Назва кнігі, безумоўна, інтрыгуючая і правакацыйная. Расставім адразу ўсё па месцах – гаворка ў ёй ідзе пра паўстанне беларускай свядомасці як з’явы нацыянальнага маштабу, што стала неабходнай перадумовай і, як наступства, пераход да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне. Андрэю Чарнякевічу не прывыкаць ставіць рубам нязручныя пытанні і глядзець на гісторыю з незвычайных ракурсаў. Некалькі год таму яго гучна звольнілі з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта пасля цкавання з боку ўладаў за “няправільна напісаную” гісторыю роднага горада. “Нараджэнне беларускай Гародні” трапна акрэслівае і паказвае тыя супярэчлівыя варункі эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці. Андрэй Чарнякевіч нібы разрэзвае рэальнасць стогадовай даўніны і спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускае справы… Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія актывісты – моцны ціск знешніх сілаў у выглядзе бальшавікоў і палякаў, тонкая гульня дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі. Паднята і такая тэма, як жорсткая канкурэнцыя ў грамадстве ў варунках шалёнага ціску з боку прарасійскіх і прапольскіх колаў. Карціна, якая паўстае ў даследаванні Андрэя Чарнякевіча, - даволі супярэчлівая і нязвыклая.

Browse these categories as well: Belarus, Politics, Modern History