Detail |
Bahata іljustravany al’bom «Horad. Archіtektura. My», prymerkavany da 950-hoddzja Mіnska, va usej raznastajnascі pakazvae vobraz horada, adljustravany u tvorach zyvapіsu, hrafіkі і skul’ptury z kalekcyі Nacyjanal’naha mastackaha muzeja Respublіkі Belarus’. U kancepcyі hetaha vydannja znajslі adljustravanne kljucavyja supastaulennі u razumennі zyccja horada: starazytnaha і sucasnaha, davaennaha і pasljavaennaha, uracystaha і pausjadzennaha, horada ploscau, praspektau і spal’nych raenau. Tut pradstauleny taksama partrety archіtektarau, mastakou, pіs’mennіkau, budaunіkou, navukoucau, cye іmeny navecna zvjazany z hetym horadam. /// /// Багата ілюстраваны альбом «Горад. Архітэктура. Мы», прымеркаваны да 950-годдзя Мінска, ва ўсёй разнастайнасці паказвае вобраз горада, адлюстраваны ў творах жывапісу, графікі і скульптуры з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У канцэпцыі гэтага выдання знайшлі адлюстраванне ключавыя супастаўленні ў разуменні жыцця горада: старажытнага і сучаснага, даваеннага і пасляваеннага, урачыстага і паўсядзённага, горада плошчаў, праспектаў і спальных раёнаў. Тут прадстаўлены таксама партрэты архітэктараў, мастакоў, пісьменнікаў, будаўнікоў, навукоўцаў, чые імёны навечна звязаны з гэтым горадам.
|